Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 92 из 102

Нарадзiлася шмат жывёлаў, для якiх Паўстанне было ўсяго толькi нейкай невыразнай легендай, што перадавалася з пакалення ў пакаленне, iншыя ж, купленыя па-за фермай, нiколi i не чулi пра гэта раней. Цяпер, апроч Канюшынкi, на ферме было яшчэ трое коней. Гэта былi прыгожыя стварэннi, сумленныя працаўнiкi i добрыя таварышы, але надта дурныя. Нiхто з iх не здолеў вывучыць алфавiт далей за лiтару "Б". Яны паслухмяна прымалi ўсё, што iм казалi пра Паўстанне i пра прынцыпы Жывялiзму, асаблiва калi гаварыла Канюшынка, якую яны паважалi, як мацi; але наўрад цi яны шмат з таго разумелi.

Ферма цяпер была багацейшая i лепей арганiзаваная: яна нават пашырылася за кошт двух палёў, купленых у мiстэра Пiлкiнгтана. Вятрак нарэшце быў паспяхова дабудаваны, ферма мела цяпер сваю малатарню i сянажную вежу, з'явiлася шмат розных новых пабудоў. Уiмпэр купiў сабе калымажку. Вятрак, аднак, так i не выкарыстоўваўся для выпрацоўкi электрычнага току. Ён працаваў як млын i прыносiў немалы грашовы прыбытак. Жывёлы заўзята працавалi цяпер на пабудове другога ветрака, i калi ён будзе збудаваны, як казалi, на iм усталююць генератары. Але пра тыя выгоды, што некалi выхваляў перад жывёламi Сняжок стойлы з электрычным святлом, з гарачай i халоднай вадою, трохдзённы працоўны тыдзень, - пра гэта ўжо нiхто не гаварыў. Напалеон асудзiў гэтыя iдэi як супярэчныя духу Жывялiзму. Сапраўднае шчасце, казаў ён, палягае ў тым, каб старанна працаваць i сцiпла жыць.

|< Пред. 90 91 92 93 94 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]