Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 94 из 102

Гэтая задача здалася жывёлам невырашальнай; ва ўсялякiм разе, цяпер у iх не было часу паразважаць над гэтым. I толькi стары Бэнджамiн заяўляў, што памятае да драбнiц усё сваё доўгае жыццё i ведае, што нiчога не было, дый не магло быць нi лепшым, нi горшым - голад, цяжкая праца i нягоды былi, як ён казаў, нязменным законам жыцця.

I ўсё ж жывёлы нiколi не трацiлi надзеi. Больш таго, iх нiколi, нi на хвiлiну, не пакiдала пачуццё гонару за тое, што яны - жыхары Фермы Жывёлаў. Яны па-ранейшаму заставалiся адзiнай фермай ва ўсiм графстве - ва ўсёй Англii! - якою валодалi i кiравалi жывёлы. Нiводзiн з iх, нават маладзейшыя, нават новапрыбылыя, выхаваныя на iншых фермах за дзесяць i за дваццаць мiляў адсюль, не пераставалi захапляцца гэтым. I калi яны чулi стральбу i бачылi, як зялёны сцяг лунае ў паветры, сэрцы iх напаўнялiся бязмежнай гордасцю, а гаворкi вярталiся заўсёды да былых гераiчных часоў, да выгнання Джоўнза, да напiсання Сямi Запаведзяў, да вялiкiх бiтваў, у якiх былi разбiтыя чалавечыя захопнiкi. Рэспублiка Жывёлаў, якую прадказваў Маёр, калi зялёныя палi Англii не будуць болей таптацца чалавечаю нагою, усё яшчэ заставалася iх светлаю марай. Аднойчы яна здзейснiцца: можа, яшчэ не хутка, можа, нават нiкому, хто жыве цяпер, не ўдасца яе пабачыць, але гэтая мара станецца явай. Нават мелодыя "Звяроў Брытанii" часам патаемна сям-там напявалася: ва ўсялякiм разе, кожная жывёлiна на ферме яе ведала, хоць нiхто б не наважыўся спяваць яе ўголас.

|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]