Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
96 из 102
У некаторых гэта выходзiла лепей, некаторыя iшлi няўпэўнена, здавалася, што iм хочацца абаперцiся на кiй, але ўсе яны адна за адной абышлi двор. Нарэшце пачуўся страшны сабачы брэх i пранiзлiвы крык чорнага пеўня, i з сядзiбы выйшаў сам Напалеон i ўрачыста выпрастаўся, абводзячы двор пагардлiвым позiркам. Вакол яго гайсалi сабакi.
У пярэдняй назе ён трымаў бiзун.
Запанавала мёртвая цiша. Уражаныя i напалоханыя, жывёлы збiлiся ў кучу i пазiралi на доўгую чараду свiнняў, што паволi маршыравалi вакол двара. Здавалася, што свет перакулiўся дагары нагамi. Тады настаў момант, калi першы шок суняўся i калi, нягледзячы нi на што - на боязь сабакаў, на звычку, што развiлася за доўгiя гады, нiколi не скардзiцца, нiколi не пярэчыць, што б нi здарылася, - у iх ужо гатовыя былi вырвацца словы пратэсту. Але якраз у гэты момант, нiбы па сiгнале, авечкi выбухнулi жахлiвым бляяннем:
- Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей! Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей! Чатыры нагi добра, дзве нагi лепей!
Яны бляялi, не спыняючыся, хвiлiн пяць. I калi авечкi сцiхлi, выказваць свой пратэст не было сэнсу, бо свiннi ўжо зайшлi назад у сядзiбу.
Бэнджамiн адчуў, як нехта тыцнуў носам яму ў плячо. Ён азiрнуўся. Гэта была Канюшынка. Яе старыя вочы ўжо амаль нiчога не бачылi. Не кажучы нi слова, яна цiхенька пацягнула яго за грыву i павяла да вялiкага гумна, дзе былi запiсаныя Сем Запаведзяў. Хвiлiну цi дзве яны стаялi, узiраючыся ў прасмоленую сцяну з белымi лiтарамi.
- Я кепска бачу, - урэшце сказала яна. - Нават калi я была маладая, я не магла прачытаць, што там напiсана.
|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|