Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
97 из 102
Але мне здаецца, што цяпер сцяна выглядае iначай. Цi Сем Запаведзяў усё яшчэ такiя самыя, што i раней, Бэнджамiн?
Адзiны раз у жыццi Бэнджамiн згадзiўся парушыць сваё правiла i прачытаў ёй, што было напiсана на сцяне. Цяпер там была толькi адна Запаведзь:
Усе жывёлы роўныя
Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за iншых
Пасля гэтага ўжо не здавалася дзiўным, што назаўтра свiннi, якiя наглядалi за працай на ферме, усе насiлi бiзун у пярэдняй назе. Не здавалася дзiўным, што свiннi купiлi сабе радыёпрыёмнiк, збiралiся паставiць тэлефон i падпiсалiся на "Джона Була", "Тыт Бiтс" i "Дэйлi Мiрар". Не здавалася дзiўным убачыць Напалеона, якi гуляе ў прысядзiбным садзе з люлькай у зубах. Не было ўжо дзiвам, што свiннi дасталi адзенне мiстэра Джоўнза з шафы i панадзявалi яго, што сам Напалеон надзеў чорны сурдут, шырачэзныя брыджы i скураныя гетры, а яго фаварызаваная мацёра нацягнула на сябе муаравую сукенку, якую мiсiс Джоўнз звычайна надзявала ў нядзелю.
Аднойчы ўвечары, недзе праз тыдзень, да фермы пад'ехала некалькi калымажак. Група навакольных фермераў была запрошаная агледзець ферму. Iх правялi паўсюль, i яны выказалi вялiкае захапленне ўсiм, што пабачылi, асаблiва ветраком. Тым часам жывёлы былi на праполцы рэпы. Яны працавалi старанна, не падымаючы галоваў, i не ведалi, каго больш баяцца - свiнняў цi людзей.
Вечарам з сядзiбы даносiлiся спевы i гулкi смех. I раптам, пачуўшы гэты бязладны гоман, жывёлы пранялiся цiкаўнасцю.
|< Пред. 95 96 97 98 99 След. >|