1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 12 из 72

Гэты рух нагадваў калi ўвогуле нехта яшчэ мог думаць такiмi катэгорыямi - арыстакрата васемнаццатага стагоддзя, якi прапануе свайму размоўцу табакерку. За дванаццаць гадоў Ўiнстан бачыў О'Браэна разоў дванаццаць. Ён адчуваў да яго шчырую прыхiльнасць, i не толькi таму, што яго вабiла неадпаведнасць арыстакратычных манер О'Браэна ягонай знешнасцi баксёра-чэмпiёна. Прыхiльнасць гэтая грунтавалася на затоенай у глыбiнi душы веры - цi, можа, толькi спадзяваннi, - што палiтычная добранадзейнасць О'Браэна не была бязмежная. Нешта ў ягоным твары неадольна наводзiла на гэтую думку. I ўсё ж гэтае "нешта" было хутчэй адзнакай iнтэлiгентнасцi, а не недахопу добранадзейнасцi. Ва ўсялякiм разе, ён быў падобны да чалавека, з якiм можна было б загаварыць, калi б надарылася схавацца ад тэлегляда i застацца з iм сам-насам. Ўiнстан нiколi не спрабаваў спраўдзiць свае здагадкi на практыцы, дый гэта было немагчыма. У гэтую хвiлiну О'Браэн паглядзеў на ручны гадзiннiк, убачыў, што было ўжо амаль адзiнаццаць нуль-нуль, i, напэўна, вырашыў застацца ў аддзеле дакументацыi, пакуль не скончыцца Двуххвiлiнка Нянавiсцi. Ён сеў у тым самым радзе, што i Ўiнстан, за два крэслы ад яго. Памiж iмi сядзела маленькая жанчына з валасамi пясочнага колеру, што працавала ў суседнiм з Ўiнстанам кабiнеце. Дзяўчына з чорнымi валасамi села якраз за спiнай.

У наступную хвiлiну з тэлегляда, што стаяў у канцы залы, пачуўся гiдкi скрыгатлiвы голас, быццам пачаў працаваць вялiзны нязмазаны механiзм. Ад гэтых гукаў выварочвала нутро i валасы ўставалi дыбарам.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]