1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
14 из 72
I, аднак, яны былi дастаткова праўдападобныя, каб абудзiць трывогу, што яны могуць звесцi з добрага шляху трохi меней перакананых людзей. Ён знеслаўляў Вялiкага Брата, асуджаў дыктатуру Партыi, патрабаваў неадкладнага заключэння мiру з Эўразiяй, выступаў за свабоду слова, свабоду друку, свабоду сходаў, свабоду думак, iстэрычна крычаў, што Рэвалюцыi здрадзiлi - прамова была паспешлiвая, шматслоўная, нiбы пародыя на звычайны стыль партыйных прамоўцаў, у ёй былi нават некаторыя словы з навамоўя i нават болей навамоўных слоў, чым звычайна ўжывае любы сябра Партыi. I ўвесь гэты час, каб нi ў кога не ўзнiкла нi калiва сумнення ў тым, што ў сапраўднасцi хавалася за агiднымi выслоўямi Гольдштэйна, за яго спiнай на экране тэлегляда праходзiлi маршам бясконцыя калоны эўразiйскага войска, бясконцыя шэрагi дужых з выгляду людзей з безвыразнымi азiяцкiмi тварамi. Яны наблiжалiся да гледачоў, расплывалiся ў экране, саступаючы месца iншым. Аднастайны рытмiчны грукат салдацкiх ботаў ствараў гукавы фон, праз якi прабiвалася авечае маркатанне Гольдштэйна.
Не прайшло i паўхвiлiны праграмы Нянавiсцi, як з глотак паловы людзей, сабраных у зале, вырваўся неўтаймаваны крык гневу. Самазадаволенага авечага твару на экране i пагрозлiвай магутнасцi эўразiйскага войска было нават болей чым дастаткова: адзiн толькi выгляд Гольдштэйна, адна думка пра яго мiжволi спараджалi страх i лютасць.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|