1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 22 из 72

Сэрца бiла, як барабан, але Ўiнстанаў твар, напэўна, ад доўгай звычкi, заставаўся абыякавы. Ён падняўся i пайшоў, цяжка ступаючы, да дзвярэй.

2

Ўiнстан ужо ўзяўся за ручку, каб расчынiць дзверы, калi раптам убачыў, што пакiнуў разгорнуты дзённiк на стале. ДАЛОЎ ВЯЛIКАГА БРАТА - было там напiсана на палову старонкi такiмi вялiкiмi лiтарамi, што можна было прачытаць нават ад дзвярэй. Гэта была недаравальная памылка. Ўiнстан, аднак, адзначыў, што, нават так спалохаўшыся, ён не наважыўся закрыць дзённiк, пакуль не высахла чарнiла, каб не забрудзiць чыстую паперу.

Стаiўшы дыханне, ён адчынiў дзверы. I адразу па целе прайшла цёплая хваля палёгкi. За дзвярыма стаяла бледная, памятая з выгляду жанчына з рэдкiмi раскудлачанымi валасамi i зморшчаным тварам.

- Ой, таварыш, - пачала яна хваравiта-пiсклявым голасам, - мне падалося, што я чула, як вы прыйшлi. Цi не зойдзеце вы на хвiлiнку паглядзець, што з нашай ракавiнай на кухнi? Яна забрудзiлася i...

Гэта была панi Парсанс, жонка суседа па паверсе. (Зварот "панi" не надта ўхваляўся Партыяй, патрабавалася, каб усе звярталiся адзiн да аднаго "таварыш", але ў дачыненнi да некаторых жанчын слова "панi" неяк само прасiлася на язык.) Ёй было гадоў трыццаць, хоць выглядала яна значна старэйшай. Здавалася, што ў зморшчынах яе твару збiраўся пыл. Ўiнстан прайшоў з ёй праз калiдор. Такая саматужная рамонтная праца была ледзь не штодзённым заняткам.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]