1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 31 из 72

Як можна было звяртацца да будучынi, калi ад цябе магло не застацца нi следу, нi шматочка паперы з парай накрамзоленых на ёй безыменных слоў?

У тэлеглядзе прабiла чатырнаццатая гадзiна. Праз дзесяць хвiлiн яму трэба было выходзiць. У чатырнаццаць трыццаць ён мусiў быць на працы.

Са здзiўленнем ён адчуў, што бой гадзiннiка зноў надаў яму адвагi. На гэтай зямлi ён быў самотным прывiдам, што абвяшчае праўду, якую нiхто не пачуе. Але пакуль ён будзе яе абвяшчаць, нiтка iснавання не перарвецца. Спадчына перадаецца чалавецтву не тады, калi дамагаешся, каб цябе слухалi, а калi здолееш застацца жывы. Ён зноў вярнуўся да стала, абмакнуў пяро i напiсаў:

Будучынi або мiнуўшчыне, у якой запануе свабода думкi, у якой людзi будуць рознiцца адзiн ад аднаго i не будуць жыць самотна - таму часу, у якiм будзе iснаваць праўда, у якiм з iснага нельга будзе зрабiць няiснае, - з эпохi аднастайнасцi i адчужанасцi, эпохi Вялiкага Брата, эпохi двухдумства прывiтанне!

"Я ўжо мёртвы", - падумаў ён. Яму здалося, што толькi цяпер, калi ён адчуў здольнасць выкладаць свае думкi, ён зрабiў вырашальны крок. Вынiк кожнага дзеяння прысутнiчае ўжо i ў самiм дзеяннi. Ён напiсаў:

Думзлачынства не цягне за сабою смерць: думзлачынства само ўжо ЁСЦЬ смерць.

Аднак цяпер, калi ён прызнаў сябе за мёртвага, зрабiлася вельмi важным як мага даўжэй заставацца ў жывых. Два пальцы правай рукi запэцкалiся ў чарнiла. Якраз такая дробязь магла яго загубiць.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]