1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
36 из 72
Безнейкiх знешнiх пунктаў адлiку, за якiя можна было б учапiцца, нават уласная бiяграфiя трацiла выразныя абрысы. Прыгадвалiся больш цi менш вялiкiя падзеi, якiя, цалкам верагодна, зусiм не адбывалiся, прыгадвалiся падрабязнасцi нейкiх здарэнняў, аднак iх атмасферу ўжо немагчыма было аднавiць, а пасля цягнулiся беззмястоўныя адцiнкi часу, ад якiх увогуле нiчога ў памяцi не засталося. Тады ўсё было iнакшае. Нават назвы краiн i iхнiя абрысы на картах. Узлётна-пасадачная паласа No.1, напрыклад, не насiла тады гэтага назову, а звалася Ангельшчынай або Вялiкабрытанiяй. Аднак Лондан, ён быў упэўнены, заўсёды называўся Лонданам.
Ўiнстан не мог з пэўнасцю прыгадаць час, калi б яго краiна не ваявала, але, з другога боку, у часы ягонага дзяцiнства мусiў быць даволi працяглы мiрны перыяд, бо адным з першых яго ўспамiнаў быў паветраны напад, якi, як здавалася, быў для ўсiх нечаканасцю. Можа, гэта было якраз тады, калi ўпала атамная бомба на Колчэстэр. Ён ужо не памятаў самога паветранага нападу, але прыгадваў, як моцна сцiскала бацькава рука ягоную, калi яны палахлiва беглi ўнiз, усё глыбей i глыбей, глыбока пад зямлю, спускаючыся па спiральных сходах, што рэхам адгукалiся пад нагамi, i ўрэшце яго ногi так стамiлiся, што ён пачаў енчыць, i яны прысталi, каб трошкi адпачыць. Мацi, як заўсёды павольная i задуменная, бегла даволi далёка ззаду. Яна несла сястрычку або, можа, толькi скрутак коўдраў - ён не памятаў, цi была ўжо тады сястрычка.
|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|