1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 38 из 72

Але дакладна прасачыць цяг гiстарычных падзей i сказаць, хто тадыз кiм ваяваў, зрабiлася цалкам немагчыма, бо нiякiя пiсьмовыя дакументы, нiякая вусная традыцыя нiколi не згадвалi iншага стану рэчаў, чым той, што iснаваў цяпер. Так, напрыклад, у гэты момант, у 1984 годзе (калi цяпер i праўда быў 1984 год), Акiянiя была ў стане вайны з Эўразiяй i ў альянсе з Усходазiяй. Нi ў адным публiчным або прыватным паведамленнi нiколi не дапускалася, каб гэтыя тры дзяржавы былi калi-небудзь у нейкiх iншых адносiнах адна да аднае. У сапраўднасцi ж, i Ўiнстан добра гэта ведаў, усяго толькi чатыры гады таму Акiянiя ваявала з Усходазiяй i мела Эўразiю за саюзнiка. Але гэта быў толькi проблiск гiстарычнага ведання, якi быў магчымы толькi таму, што яго памяць не была як след кантраляваная. Афiцыйна ж нiякiх змен у камбiнацыi партнёраў i ворагаў нiколi не адбывалася. Акiянiя вяла вайну з Эўразiяй - значыць, Акiянiя ваявала з Эўразiяй заўсёды i ва ўсе часы. Цяперашнi вораг заўсёды быў увасабленнем зла, i з гэтага вынiкала, што ўсялякае пагадненне з iм у мiнулым або ў будучым было немагчымае.

Страшнейшым за ўсё было тое - дзесяцiтысячны раз адзначаў сабе Ўiнстан, балюча напружваючы плечы (яны рабiлi цяпер нахiлы тулавам - практыкаванне, што ўмацоўвае мышцы спiны), - страшнейшым за ўсё было тое, што ўсё гэта магло быць праўдай. Калi ўжо Партыя магла гэтак умешвацца ў мiнулае i сцвярджаць пра тую або iншую падзею, што яна нiколi не адбывалася, - цi не было гэта страшнейшым за катаваннi i смерць?

Партыя казала, што Акiянiя нiколi не была саюзнiкам Эўразii.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]