1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 41 из 72

Яму здавалася, што да 1960 года ён нiколi не чуў слова "Ангсоц", але, магчыма, яно ўжывалася i раней у сваёй старамоўнай форме - "Ангельскi Сацыялiзм". Усё расплывалася ў тумане. Але часам можна было заўважыць вiдавочную хлусню. Напрыклад, было няпраўдай - хоць гэта i сцвярджалася ў падручнiках гiсторыi Партыi, - што Партыя вынайшла самалёты. Ён помнiў, што бачыў самалёты яшчэ ў далёкiм маленстве. Але давесцi гэта было немагчыма. Не было нiякiх доказаў. Толькi аднойчы ў сваiм жыццi ён трымаў у сваiх руках вiдавочны дакументальны доказ фальсiфiкацыi гiсторыi. Гэта было тады, калi...

- Смiт! - закрычаў ядавiты голас з тэлегляда. - 6079, Смiт У.! Так, вы! Нiжэй нахiляцца. Вы можаце рабiць значна лепей, чым робiце цяпер. Вы не стараецеся. Нiжэй, калi ласка! Так ужо лепей, таварыш Смiт. Вольна! Паглядзiце ўсе на мяне!

Па ўсiм целе Ўiнстана раптоўна выступiў цёплы пот. Твар яго заставаўся безуважны. Нiколi не выдаваць свайго незадавальнення! Нiколi не абурацца! Варта толькi здрыгануцца воку - i ён прапаў. Ён стаяў i ўважлiва глядзеў, як трэнерка падняла рукi над галавой i - не сказаць, каб грацыёзна, але з дзiўнай дакладнасцю i спрытам - нiзка нахiлiла тулава, дастаўшы пры гэтым рукамi пальцы на нагах.

- Вось так, таварышы. Вось так я хачу каб рабiлi i вы. Паглядзiце ўважлiва яшчэ раз. Мне трыццаць дзевяць гадоў, у мяне чацвёра дзяцей. А зараз глядзiце! - яна нахiлiлася яшчэ раз. - Бачыце, мае каленi не сагнулiся. I вы таксама здолееце, калi захочаце, - дадала яна, выпростваючыся. - Кожны чалавек да сарака пяцi гадоў абавязкова павiнен даставаць да пальцаў ног.

|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]