1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 42 из 72

Не ўсiм нам выпала шчасце змагацца на фронце, - працягвала яна, - але мы, прынамсi, павiнны заўсёды быць у добрай форме. Падумайце пра нашых хлопцаў на Малабарскiм фронце! I пра матросаў на Плывучых Крэпасцях! Падумайце толькi пра тое, колькi iм даводзiцца зносiць. А цяпер паспрабуйце яшчэ раз. Вось так ужо лепей, таварыш, так ужо значна лепей, - дадала яна, падбадзёрваючы, калi Ўiнстан рэзкiм рухам упершыню за многiя гады здолеў, не згiнаючы каленяў, дастаць пальцы ног.

4

Ўiнстан глыбока ўздыхнуў, не зважаючы цяпер, на пачатку працоўнага дня, нават на блiзкасць тэлегляда, падсунуў да сябе мовапiс, здзьмухнуў пыл з мiкрафона i надзеў акуляры. Пасля ён разгарнуў i сашчапiў разам чатыры маленькiя скруткi паперы, што вылецелi з трубкi пнеўматычнай пошты справа ад яго стала.

У сценах кабiнета былi зроблены тры адтулiны. Справа ад мовапiса была маленькая трубка пнеўматычнай пошты для пiсьмовых паведамленняў, злева трошкi большая для газет; у бакавой сцяне, якраз пад рукой у Ўiнстана, была вялiкая выцягнутая шчылiна, закрытая драцянымi кратамi. Гэтая шчылiна замяняла сметнiк, гэткiя самыя шчылiны былi раскiданыя тысячамi цi нават дзесяткамi тысяч па ўсiм будынку, не толькi ў кожным кабiнеце, але праз кароткiя прамежкi нават у кожным калiдоры. Звалiся яны чамусьцi дзiрамi памяцi.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]