1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 44 из 72

Таму трэба было напiсаць новы варыянт прамовы Вялiкага Брата, якi б прадказваў тое, што адбылося на самай справе. У другiм выпадку "Таймз" за 19 снежня змясцiла афiцыйныя прагнозы вытворчасцi розных тавараў шырокага ўжытку на чацвёрты квартал 1983 года, якi адначасна быў шостым кварталам Дзевятай Трохгодкi. Сённяшнi выпуск змяшчаў справаздачу пра фактычны ўзровень прадукцыi, з якой вынiкала, што шмат у якiх галiнах прагнозы не спраўдзiлiся. Ўiнстанава задача палягала цяпер у тым, каб выправiць старыя лiчбы i прывесцi iх у адпаведнасць з новымi. Што да трэцяй паперкi, дык тут была простая памылка, якую можна выправiць за пару хвiлiн. Яшчэ ў лютым Мiнiстэрства Дастатку выступiла з абяцаннем (у афiцыйнай мове - "катэгарычнай гарантыяй"), што ў 1984 годзе не будзе нiякiх скарачэнняў нормы на шакалад. У сапраўднасцi, як ужо ведаў Ўiнстан, у канцы гэтага тыдня норма шакаладу змяншалася з трыццацi да дваццацi грамаў. Заставалася толькi замест ранейшага абяцання падставiць папярэджанне, што, магчыма, будзе неабходна скарацiць норму на працягу красавiка.

Апрацаваўшы тры гэтыя паведамленнi, Ўiнстан прышпiлiў свае надыктаваныя на мовапiс папраўкi да адпаведных нумароў "Таймз" i паклаў iх у цылiндр пнеўматычнай пошты. Пасля ён амаль зусiм машынальна скамячыў усе свае нататкi i ўкiнуў iх у дзiру памяцi, аддаючы iх пажыральнаму полымю.

Што адбывалася ў нябачным лабiрынце, куды збягалiся ўсе трубкi пнеўматычнай пошты, ён ведаў толькi ў агульных рысах.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]