1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 49 из 72

Быў цэлы шэраг асобных аддзелаў, якiя адмыслова займалiся пралетарскай лiтаратурай, музыкай, тэатрам i забавамi. Тут фабрыкавалi бульварныя газеткi, у якiх пiсалася толькi пра спорт, злачынствы i гараскопы, танна-задзiрлiвыя 5-цэнтавыя нiзкапробныя выданнi, поўныя сексу фiльмы i сентыментальныя песнi, што складалi цалкам механiчна, з дапамогай адмысловага калейдаскопа, гэтак званага версiфiкатара. Была нават цэлая падсекцыя - Порнасек на навамоўi - што фабрыкавала найбруднейшую парнаграфiю, якую пасля рассылалi ў запячатаных пакетах i якую не меў права бачыць нiводзiн сябра Партыi, апрача тых, хто займаўся яе вырабам.

Пакуль Ўiнстан працаваў, з трубкi пнеўматычнай пошты выпала яшчэ тры паведамленнi. Гаворка iшла аб простых рэчах, i ён паспеў скончыць з iмi да пачатку Двуххвiлiнкi Нянавiсцi. Калi Нянавiсць скончылася, ён вярнуўся ў сваю нiшу, узяў з палiцы слоўнiк навамоўя, адсунуў убок мовапiс, працёр акуляры i ўзяўся за галоўную справу сённяшняй ранiцы.

Найвялiкшай Ўiнстанавай радасцю ў жыццi была яго праца. Хоць у большасцi выпадкаў яму даводзiлася сутыкацца з нуднымi штодзённымi справамi, усё ж сярод iх траплялiся такiя цяжкiя i мудрагелiстыя заданнi, што можна было патануць у iх, як у глыбiнях якой-небудзь складанай матэматычнай праблемы, - адмысловыя фальшаваннi, рабiць якiя можна было толькi добра разумеючы прынцыпы Ангсоцу i патрабаваннi Партыi. Ўiнстан меў талент на гэткiя справы. Час ад часу яму нават даручалi выпраўляць перадавiцы "Таймз", якiя былi цалкам напiсаныя навамоўем.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]