1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
61 из 72
Увогуле не будзе iснаваць нiякай думкi прынамсi, у тым сэнсе, якi мы цяпер укладаем у гэтае паняцце. Добранадзейнасць значыць нядуманне - адсутнасць патрэбы ў думаннi. Добранадзейнасць у бяздумнасцi.
Калi-небудзь Сайма выпараць, адчуў Ўiнстан у глыбiнi душы. Ён занадта разумны. Ён бачыць занадта ясна i гаворыць занадта шчыра. Партыi такiя людзi не падабаюцца. Калi-небудзь ён знiкне. Гэта ў яго напiсана на твары.
Ўiнстан даеў хлеб i сыр. Ён павярнуўся на крэсле трошкi ўбок, каб выпiць каву. За столiкам злева ад яго чалавек з пранiзлiвым голасам працягваў сваю бязлiтасную прамову. Нейкая маладая жанчына, напэўна, яго сакратарка, што сядзела спiнай да Ўiнстана, уважлiва яго слухала i, здавалася, заўзята яго падтрымлiвала. Час ад часу да Ўiнстана даляталi заўвагi накшталт: "Вы маеце рацыю. Я цалкам з вамi згаджаюся", прамоўленыя голасам, якi, вiдаць, належаў маладой i не надта разумнай асобе. Але першы голас не сцiхаў нi на хвiлiну, нават тады, калi гаварыла дзяўчына. Ўiнстан ведаў мужчыну з твару, але ведаў пра яго толькi тое, што ён займае нейкую важную пасаду ў аддзеле мастацкай лiтаратуры. Гэта быў чалавек гадоў трыццацi з мускулiстай шыяй i вялiкiм рухавым ротам. Ягоная галава была трошкi адхiлена назад, ён быў павернуты якраз так, што шкельцы акуляраў адбiвалi святло, i таму Ўiнстан бачыў замест вачэй два пустыя блiскучыя круглячкi. Як нi дзiўна, але было амаль немагчыма зразумець хоць адно слова з таго бурлiвага патоку, што вырываўся з яго рота. Толькi аднаго разу Ўiнстан пачуў больш зразумелы ўрывак: "...
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|