1984 (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница:
62 из 72
поўнае i канчатковае выкараненне гольдштэйнiзму", - вылецела вельмi хутка, адным кавалкам, як нейкае цвёрдае цела. Астатняе было незразумелым краканнем: кра-кра-кра... Аднак, нават не чуючы, што кажа гэты чалавек, можна было не сумнявацца ў змесце яго прамовы. Цi ён цяпер абвiнавачваў Гольдштэйна i патрабаваў больш суровых захадаў супраць думзлачынцаў i сабатажнiкаў, цi ён выкрываў зверствы эўразiйскiх салдатаў, цi ён услаўляў Вялiкага Брата або герояў Малабарскага фронту - гэта было ўжо не так iстотна. Што б ён нi казаў, можна было быць пэўным, што кожнае яго слова слушнае, iдэалагiчна вытрыманае i адпавядае прынцыпам Ангсоцу.
Пакуль Ўiнстан разглядаў бязвокi твар, нiжняя скiвiца якога хадзiла ўверх i ўнiз, у яго з'явiлася дзiўнае пачуццё, што гэта быў не сапраўды чалавек, а нейкi манекен i што яго прамова нараджалася не ў мазгу, а ў ягонай глотцы. Тое, што пры гэтым чулася, хоць i складалася са слоў, аднак не было чалавечай мовай у сапраўдным сэнсе слова; гэта былi несвядомыя, цалкам аўтаматычна вымаўленыя гукi, падобныя да качынага кракання.
Сайм на хвiлiну замоўк i пачаў кончыкам лыжкi складаць нейкiя ўзоры з рэштак полiўкi. Голас за суседнiм столiкам не сцiхаў, ён быў добра чутны, нягледзячы на гаману навокал.
- У навамоўi ёсць адно слова, - сказаў Сайм, - не ведаю, цi ты яго калi чуў: качакрак. Гэта адно з найцiкавейшых слоў, бо мае два супрацьлеглыя значэннi.
|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|