1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 9 из 72



Раптам ён спахапiўся i пачаў паспешлiва пiсаць, нават не ўсведамляючы дакладна, што ён пiша. Яго дробны дзiцячы почырк радок за радком пакрываў аркуш. Хутка ён перастаў зважаць на пачатковыя вялiкiя лiтары, а пасля i на знакi прыпынку:

4 красавiка 1984. Учора вечар у кiно. Адны ваенныя фiльмы. Адзiн вельмi добры пра карабель з уцекачамi, бамбаваны недзе ў Мiжземным моры. Усiм вельмi спадабалiся кадры пра тоўстага мужчыну, за якiм ляцiць верталёт, спачатку ён валтузiцца ў вадзе. як бегемот, пасля яго вiдаць праз аптычны прыцэл верталёта, тады ён раптам увесь у дзiрках, i мора робiцца ружовае, i ён тоне так хутка, быццам вада набралася праз дзiркi. Гледачы раўлi ад смеху, калi ён iшоў на дно. Пасля паказвалi ратавальны карабель поўны дзяцей i над iм верталёт, жанчына сярэдняга веку, напэўна жыдоўка, сядзiць з хлопчыкам гадоў трох на носе карабля. Хлопчык крычыць ад страху i хавае галаву на грудзях у жанчыны, а жанчына закрыла яго рукамi i суцяшае яго хоць яна i сама калоцiцца ад страху хавала як магла быццам верыла што яе рукi могуць закрыць ад куль. тады верталёт скiнуў бомбу 20 кг страшны выбух i ўвесь карабель разлятаецца як кучка запалак.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]