Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
1 из 39
---------------------------------------------
Камю Альбер
Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)
Альбэр Камю
Ёна, або Мастак за працай
Пераклаў Змiцер Колас
Кiньце мяне ў мора... бо я ведаю, што праз мяне спасцiгла вас гэта вялiкая ветранiца.
Ёна, 1, 12.
Мастак Жыльбэр Ёна верыў у сваю зорку. Зрэшты, апроч яе, ён больш не верыў нi ў што, хоць i ставiўся з павагай i нават некаторым пакланеннем да вераванняў iншых. Аднак i яго вера была не без добрага зерня, бо дапускала невыразную здагадку, што ўсё, чым надзяляе яго лёс, даецца яму без нiякай заслугi. I таму, калi ва ўзросце амаль трыццацi пяцi гадоў ён заўважыў, што за гонар быць першым, хто выявiў яго талент, раптам пачаў спрачацца добры дзесятак крытыкаў, гэта яго зусiм не здзiвiла. Такi спакой некаторыя прыпiсвалi яго самадзейнасцi, а ён - наадварот, тлумачыўся даверлiвай сцiпласцю i прастатой. Ёна шанаваў сваю зорку больш, як свае заслугi.
Крыху большым было яго здзiўленне, калi нейкi гандляр карцiнамi прапанаваў яму сталы месячны заробак, якi вызваляў бы мастака ад усiх клопатаў. Дарма архiтэктар Рато, якi яшчэ з лiцэйскiх гадоў быў прыхiльнiкам Ёнавай зоркi, даводзiў, што гэты заробак наўрад цi дазволiць яму жыць па-людску - гандляр тут нiчога не трацiць... "I ўсё ж", - адказваў Ёна. Рато, якi дабiваўся ўсяго, чаго хацеў, толькi сваiм мазалём, ушчуваў сябра: "Што - i ўсё ж? Трэба ж спрачацца!" Але нiчога не выйшла. У думках Ёна дзякаваў свайму лёсу. "Хай будзе па-вашаму", - сказаў ён гандляру.
|< 1 2 3 4 5 След. >|