Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
14 из 39
Ёна радаваўся, што сябры дазваляюць яму працаваць пры iх, вяртаўся да карцiны, але i тады мусiў без перапынку адказваць на бясконцыя пытаннiцi смяяцца з пачутых жартаў.
Дзякуючы такой натуральнасцi ў паводзiнах Ёны, сябры з кожным разам адчувалi сябе ўсё вальней. I неўзабаве былi ўжо ў такiм выдатным гуморы, што забывалiся нават, што гаспадарам няблага б i паабедаць. У дзяцей, праўда, памяць была лепшая. Яны прыбягалi ў майстэрню, насiлiся мiж гасцей, крычалi, скакалi на каленi то да аднаго, то да другога. Нарэшце святло ў чатырохкутнiку неба над дваром пачынала згасаць, i Ёна адкладаў пэндзлi. Заставалася адно: запрасiць сяброў пакаштаваць таго, што паслаў лёс, i зноў, да позняй ночы, гутарыць пра мастацтва i асаблiва пра мастакоў без таленту, пра плагiятараў i карыслiўцаў, якiх сярод прысутных, вядома ж, не было. Ёна любiў уставаць рана, каб не ўпусцiць першых промняў ранiшняга сонца. Ён ведаў, што зрабiць гэта будзе цяжка, што сняданак у час гатовы не будзе дый сам ён яшчэ не паспее адпачыць. Але яму падабалася i тое, што вось так, за адзiн вечар, ён можа спазнаць столькi новага, якое, няхай нават i непрыкметна, але ўсё ж прыдасца яму ў яго рамястве. "У мастацтве, як i ў прыродзе, - казаў ён, - нiшто не праходзiць дарма. Зноў мне спрыяе зорка".
Часам з сябрамi прыходзiлi вучнi: цяпер Ёна меў сваю школу. Спачатку гэта яго здзiўляла, ён не бачыў, чаму можна ад яго навучыцца, калi ён сам яшчэ павiнен усё для сябе адкрыць. Як мастак, ён сам яшчэ рухаецца ў змроку - дык як жа ён можа паставiць вучня на правiльны шлях? Але даволi хутка ён зразумеў, што вучань - гэта не заўсёды той, хто iмкнецца нечаму навучыцца.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|