Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 16 из 39

Але ў яго духоўным дасягненнi яму дапамагала амаль заўсёдная прысутнасць вучняў i сяброў, перад якiмi было неяк няёмка грызцi шакалад, дый наогул - ён не мог дазволiць сабе дзеля такой нiкчэмнай прыхамацi перапыняць цiкавую размову.

Апроч таго, вучнi патрабавалi, каб Ёна заставаўся верны сваiм эстэтычным прынцыпам. Але Ёну даводзiлася доўга працаваць, раней чым яго азарала хуткая i няўлоўная блiскавiца, у святле якой рэчаiснасць на iмгненне паўставала перад яго вачыма ў сваiм некранутым выглядзе, i таму ўяўленне пра свае эстэтычныя прынцыпы ён меў даволi цьмянае. Затое ў вучняў наконт гэтага была безлiч сама супярэчлiвых i катэгарычных думак, i жартаў тут яны не прызнавалi. Часам Ёну, можа, i хацелася б дазволiць сабе нейкi капрыз, якi заўсёды быў сцiплым сябрам мастака. Але насупленыя бровы вучняў перад некаторымi палотнамi, якiя разыходзiлiся з iх уяўленнем пра прыгожае, прымушалi яго крыху больш разважаць над сваiм мастацтвам, i гэта прыносiла толькi карысць.

Нарэшце, вучнi дапамагалi Ёну i iншым чынам - яны прасiлi яго даваць ацэнку iх творам. Сапраўды, не было дня, каб яму не прыносiлi палатна з ледзь пачатым эскiзам. Каб забяспечыць свайму эцюду найлепшае асвятленне, аўтар ставiў яго памiж Ёнам i мастаковай карцiнай. Трэба было выказваць сваю думку. Яшчэ да нядаўняга часу Ёна адчуваў таемны сорам за сваю абсалютную няздольнасць даць ацэнку мастацкаму твору. За выключэннем некалькiх карцiн, якiя выклiкалi ў яго поўнае захапленне, i яўна пустой мазанiны, усё астатняе здавалася яму аднолькава цiкавым i не вартым увагi.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]