Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
15 из 39
Наадварот, вучнямi найчасцей рабiлiся тыя, хто меў бескарыслiвае жаданне навучаць свайго настаўнiка. Цяпер Ёна мог пакорлiва прымаць гэты вялiкi гонар. Вучнi доўга тлумачылi яму, што i чаму iмi намалявана. Такiм чынам i ў сваiх творах Ёна пачаў прыкмячаць мноства задум, якiя яго крыху здзiўлялi, i бездань рэчаў, якiя ўнiклi ад яго пэндзля. Ён лiчыў сваю творчасць беднай, але дзякуючы вучням яна аказалася раптам багатай. I часам ад такога, дагэтуль не вядомага яму багацця ў iм нараджалася нешта накшталт гордасцi. "I праўда, - казаў ён сабе. - Вось гэты твар на заднiм плане, усю ўвагу ён засяроджвае на сабе. Я не зусiм разумею, што яны маюць на ўвазе, калi гавораць пра ўскосную гуманiзацыю. Але ў гэтым напрамку я, сапраўды, няблага пасунуўся наперад". Аднак даволi хутка ён забываў гэту няёмкую думку i тлумачыў свой поспех спрыяннем шчаслiвае зоркi. "Гэта мая зорка ляцiць наперад, - казаў ён. - А я застаюся тут, побач з Луiзай i дзецьмi".
Зрэшты, у вучняў была i iншая станоўчая рыса: яны прымушалi Ёну быць болей патрабавальным да сябе. У сваiх прамовах яны так высока ўзносiлi яго вартасцi, асаблiва дабрасумленнасць i працавiтасць, што пасля гэтага ён не мог дазволiць сабе нiякай палёгкi. Менавiта таму ён i кiнуў былую звычку згрызаць драбок цукру або шакаладу пасля заканчэння цяжкага месца ў карцiне. На адзiноце ён бы ўсё роўна ўпотай паддаўся гэтай слабасцi.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|