Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
20 из 39
Аднак калi ён папрасiў дазволу выставiць дзеля дабрачыннасцi адно палатно на аукцыёне, гандляр занепакоена запытаўся, цi не iдзе тут гаворка пра дабрачыннасць, "якая дае прыбытак". Гэтага Ёна не ведаў. Тады гандляр прапанаваў сумленна прытрымлiвацца кантрактных умоў, якiя пакiдалi яму выключнае права на продаж. "Кантракт ёсць кантракт", - сказаў ён. У iх кантракце дабрачыннасцi не прадугледжвалася. "Хай будзе па-вашаму", згадзiўся мастак.
Перастаноўка ў кватэры прынесла Ёну толькi задавальненне. Цяпер ён сапраўды мог даволi часта адасабляцца, каб адказваць на тыя шматлiкiя лiсты, што яму слалi. Праз сваю далiкатнасць ён быў проста няздольны пакiнуць iх без адказу. У адных лiстах гаворка iшла пра Ёнаву творчасць, у другiх - i такiх было больш - пра асобу аўтара, якi або хацеў, каб яго падтрымалi ў яго мастацкiм пачынаннi, або проста звяртаўся па параду цi фiнансавую дапамогу. Ёнава iмя пачало часта мiльгаць на старонках газет, i з гэтай прычыны ён, як i ўсе ў падобных выпадках, адчуў, што павiнен таксама выступаць у друку з абвяржэннямi некаторых абуральных выпадаў. Ён адказваў на лiсты, пiсаў артыкулы пра мастацтва, дзякаваў, даваў парады, адмаўляў сабе ў новым гальштуку, каб паслаць камусьцi невялiкую грашовую дапамогу, нарэшце падпiсваў справядлiвыя пратэсты грамадскасцi, якiя яму таксама прыносiлi даволi часта. "Ты што ж, - казаў Рато, - ужо заняўся палiтыкай? Пакiнь гэту справу пiсьменнiкам i брыдкiм дзеўкам". Але не, не - Ёна падпiсваў толькi тыя адозвы, у якiх не было нiякага духу партыйнасцi.
|< Пред. 18 19 20 21 22 След. >|