Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
22 из 39
"Ваша праўда, - расчулена пагаджаўся Ёна, - апошнiм часам мы з вамi амаль зусiм не бачымся". Ён адчуваў, што такое становiшча расчароўвае сяброў, i гэта яго засмучала. Бо нярэдка мiж iмi былi i тыя, з кiм сустракацца яму было б прыемна. Але яму бракавала часу, ён не мог дазволiць сабе ўсяго, чаго хацеў. I гэта адбiвалася на яго рэпутацыi. Пра яго пачалi казаць: "Спазнаўшы поспех, ён заганарыўся. Ён ужо нiкога не заўважае". Альбо: "Ён любiць толькi сябе". Не - ён любiў жывапiс, любiў Луiзу, сваiх дзяцей, Рато, яшчэ некаторых сяброў, ён наогул да ўсiх ставiўся спагадна. Але жыццё такое кароткае, час бяжыць хутка, а сiлы ў чалавека не бязмежныя. Маляваць гэты свет, маляваць людзей i жыць з iмi - справа цяжкая. З iншага боку, ён не мог нi паскардзiцца, нi растлумачыць, што яму нешта замiнае. Бо тады яго проста лопалi па плячы: "Жартуеш, шчаслiвец! Гэта плата за славу!"
Лiсты ўсё прыбывалi, вучнi не давалi нiякага продыху, да Ёны пачынаў сцякацца свецкi люд, i мастак паважаў гэтых людзей за iх захапленне жывапiсам, бо ўрэшце яны, як i ўсе, маглi б цiкавiцца англiйскай каралеўскай сям'ёй цi спаборнiцтвамi ў абжорстве. У асноўным, праўда, прыходзiлi толькi свецкiя панi, але iх манеры вызначалiся надзвычайнаю прастатой. Самi карцiн яны не куплялi - яны прыводзiлi з сабой прыяцеляў, спадзеючыся, вiдаць, што тыя купяць нешта замест iх. На жаль, вельмi часта такiя надзеi заставалiся марнымi. Затое панi дапамагалi Луiзе, асаблiва калi гасцям трэба было згатаваць гарбаты.
|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|