Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 23 из 39

Шклянкi перадавалiся з рук у рукi, плылi з кухнi па калiдоры ў вялiкi пакой, пасля вярталiся i нарэшце траплялi ў майстэрню, дзе ў асяроддзi сяброў i наведнiкаў, якiя якраз запаўнялi сабой увесь пакойчык, маляваў Ёна; мастак мусiў адкладаць пэндзлi i прымаў шклянку, налiтую спецыяльна яму чароўнай асобай.

Ёна пiў гарбату, разглядаў эцюд, якi ўжо паспяваў паставiць на яго мальберце руплiвы вучань, жартаваў з сябрамi, раптам прыгадаўшы, ласкава прасiў аднаго занесцi на пошту стос напiсаных уночы лiстоў, падымаў малога, якi зачапiўся за яго нагу, пазiраваў для фотаздымка, потым, пачуўшы: "Ёна! На дрот!" - лавiраваў са шклянкай i з прабачэннямi праз натоўп, якi загачваў увесь калiдор, вяртаўся, падмалёўваў куток у карцiны, спыняўся, каб адказаць чароўнай асобе, што ён, вядома ж, намалюе яе партрэт, i зноў паварочваўся да мальберта. Нейкi час ён працаваў. Але чулася зноў: "Ёна, тут па твой подпiс!" - "Што там? - пытаўся Ёна. - Паштальён?" - "Не, кашмiрскiя вязнi". "Хвiлiнку, хвiлiнку!" I Ёна бег да дзвярэй сустракаць маладога барацьбiта за людскiя правы з яго пратэстам, заклапочана пытаўся, цi не тычыцца справа палiтыкi, атрымаўшы запэўненне, што тут ён можа быць абсалютна спакойны, ставiў свой подпiс, але адначасова мусiў выслухаць папрокi, у якiх яму нагадвалася пра абавязкi, што вынiкаюць з яго прывiлеяванага становiшча, як мастака, i нарэшце вяртаўся ў пакой, дзе яго ўжо знаёмiлi з новаспечаным чэмпiёнам па боксе i драматургам нейкай замежнай дзяржавы, хоць ён так i не мог уцямiць, каторага як завуць.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]