Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
24 из 39
Пяць хвiлiн драматург марна намагаўся ўсхваляванымi позiркамi выказаць тое, што больш выразна яму не дазваляла зрабiць няведанне французскай мовы, а Ёна толькi кiваў галавой у знак сардэчнай сiмпатыi. На шчасце, гэта безвыходнае становiшча прыходзiла да развязкi дзякуючы знакамiтаму празарлiўцу, якi таксама хацеў пазнаёмiцца з вялiкiм мастаком. Зачараваны, Ёна прызнаваўся яму ў сваiх шчырых пачуццях, мацаў пачак лiстоў у кiшэнi, хапаўся за пэндзлi, наважваўся ўжо зноў узяцца за працу, але спачатку яшчэ мусiў падзякаваць за парачку толькi што падораных сетэраў, вёў iх у спальню, прымаў ад дарыльнiцы запрашэнне на сняданак, але, пачуўшы Луiзiны крыкi, зноў бег у спальню, каб на свае вочы пераканацца, што сетэры не былi навучаныя жыць у кватэры, i цягнуў iх у душавую, дзе яны вылi i не сунiмалiся нi на хвiлiну. Зрэдку, цераз галовы гасцей, Ёна лавiў Луiзiн позiрк, i яму здавалася, што яе вочы поўныя смутку. Нарэшце дзень абарочваўся прыцемкам, некаторыя наведвальнiкi развiтвалiся, iншыя яшчэ затрымлiвалiся ў вялiкiм пакоi i замiлавана глядзелi, як Луiза кладзе дзяцей спаць, у чым ёй ласкава дапамагала элегантная паненка ў капялюшыку, якая вельмi журылася з тае прычыны, што цяпер ёй зноў трэба вяртацца ў свой двухпавярховы маёнтак, дзе жыццё здаецца зусiм не такiм утульным i цёплым, як тут.
Аднойчы ў суботу, у другой палове дня Рато прынёс Луiзе мудрагелiстую сушылку бялiзны, якую можна было б усталяваць на кухнi пад столлю.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|