Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 111 из 146

Аж пенай пырскаў:

- Вось гетман iм пытлюдасць... Вось немцы вуму-розуму навучаць... Вось французы, ангельцы... Хоць немцам усю Расею аддаць, толькi не iм, бальшавiкам праклятым...

I аж сiпеў стары, шапялявiў. I "за бацюшку-цара" было ў яго "за бачушку-чара". I пра супастатаў-бальшавiкоў: "Я iх, шупаштатаў, на кожным шлупку паражвешваю, я ж iх кiшкi павыпушчаю..."

Нявесела было Мiколку слухаць гэтыя размовы, i калi генерал на якую хвiлiну астаўся з iм адзiн, Мiколка шапнуў дзеду, мацаючы пад поясам свой кiнжал:

- Дай я яго, дзеду, трохi штыком памацаю цi хоць стукну па дурным чэрапу...

Але дзед рашуча забаранiў:

- Не чапай яго! Ён i так акалее ад свае злосцi... А мы з табой тут адны пакуль што. Вось пачакаем ранiцы, а цяпер кладзiся i спi...

А ранiца выдалася надзвычай добрая. Узышло яркае сонца, i пад яго праменнямi хутка раставалi i знiкалi белыя пасмы туманаў. Паволi плыў параход. Дзед разбудзiў Мiколку:

- Уставай! Ужо час на работу, пад'язджаем.

Абмацаўшы за поясам сваю зброю, дзед з Мiколкам падалiся на гару, на верхнюю палубу. Было мала людзей на ёй. Яшчэ спалi. Толькi драмала ля кулямётаў некалькi салдат, хадзiў сонны афiцэр i курыў цыгарку, каб адагнаць рэшткi сну. Ды неўгамонны генерал сядзеў ужо на лаўцы, усё не супакойваўся i пагражаў "шупаштатам", памiнаў "бачушку-чара".

Дзед з Мiколкам скромна прыселi на скрутку канатаў. Дзед закурыў цыгарку i ленавата сплёўваў за борт, пiльна прыглядаючыся да берагоў.

|< Пред. 109 110 111 112 113 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]