Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 121 из 146

Яны думалi звязацца з чыгуначнымi рабочымi i прыняць усемеры к таму, каб вызвалiць сваiх людзей.

Параход, патушыўшы агнi, паплыў далей па Дняпру. Мiколка з партызанамi пайшлi ў горад, на станцыю. Калi прыйшлi i пакуль усё разведалi ад рабочых, аказалася, што спазнiлiся. На станцыi стаяў ужо гатовы да адпраўкi цягнiк. У канцы яго быў прычэплен арыштанцкi вагон. Навокал стаяў моцны канвой. На станцыi было багата немцаў. Напалоханыя падзеямi з параходам, яны прымалi выключныя меры аховы.

I тут надумалiся нашы партызаны на выключны ўчынак, каб не дапусцiць сваiх таварышаў на лютую расправу немцам. Мiколка падышоў да паравоза i, угледзеўшы на iм знаёмых людзей, паспеў абмяняцца з iмi парай-другой слоў. Партызаны зайшлi за стрэлкi. Да iх пабег i Мiколка.

I вось рушыў цягнiк. Быў ён змешаны, так званы тавара-пасажырскi. Спераду былi пасажырскiя вагоны, у канцы таварныя. Арыштанцкi вагон быў ззаду таварных. Калi на станцыi было светла ад лiхтароў, дык тут, за стрэлкай, пачыналася такая цемра, што хоць вока выкалi. Цягнiк цiха iшоў цераз стрэлку. Мiколка, як самы вопытны ў чыгуначных справах, кiраваў пасадкай атрада на цягнiк. Яны садзiлiся неўзаметку на падножкi таварных вагонаў. Цягнiк прыбаўляў ходу. Партызаны размясцiлiся на дзвюх тармазных пляцоўках. Нiякi нямецкi часавы не дабярэцца сюды. Не лазiць жа немцам па дахах вагонаў! Затое партызаны могуць лазiць. Хоць страшна, але ж трэба.

|< Пред. 119 120 121 122 123 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]