Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 122 из 146

I адзiн за адным па бакавiне вагона яны ўзбiраюцца на дах, асцярожна пераступаюць з вагона на вагон, цiха пасоўваюцца ўсё блiжэй i блiжэй да арыштанцкага вагона.

Вось i зусiм ужо блiзка. Да арыштанцкага вагона застаўся адзiн толькi таварны вагон. Далей iсцi нельга. На пляцоўках вагона-турмы стаяць часавыя, не лезцi ж на iх. Таго i глядзi патрапiш на кулю цi звалiшся пад калёсы.

Партызаны асцярожна злазяць на тармазную пляцоўку таварнага вагона. Цягнiк прыбаўляе ходу. Ён iдзе з гары. Моцна нацiскаюць адзiн на адзiн вагоны, абвiсае кручча, якiм сашчэплены памiж сабою вагоны. У самы раз iх цяпер раскруцiць, расшчапiць! Бо як пойдзе цягнiк на гару, на пад'ём, тады не расшчэпiш нацягненыя крукi. I прыступае Мiколка да работы. Перагнуўшыся цераз борт пляцоўкi, партызаны трымаюць Мiколку за ногi, за куцы пiнжачок. Мiколка, павiсшы над крукамi, раскручвае сашчэпку. Вось можна ўжо i расшчапiць. Але не з Мiколкавымi сiламi, ды яшчэ ў такiм нязручным становiшчы, падняць цяжкi крук. Але дзе не хапае сiлы, там выручае спрыт, выручае здагадка. I, моцна ўчапiўшыся абедзвюма рукамi ў крук, камандуе Мiколка:

- Цягнiце мяне цяпер угору!

Падцягваюць Мiколку ўгору, разам з iм падымаецца крук. Яшчэ секунда i кiдае яго Мiколка. Бразнуўшыся, абвiсае крук i важна гойдаецца з боку ў бок у такт колам вагонаў. Мiколка з камандай гатовы закрычаць "ура", гатовы пусцiцца ў несусветныя скокi ад вялiкай радасцi. Але не раскрычышся тут, не разгонiшся на скокi на цеснай пляцоўцы. А пярэднi вагон усё больш i больш адыходзiць уперад. Адчэплены арыштанцкi вагон разам з таварным паволi зацiшаюць ход.

|< Пред. 120 121 122 123 124 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]