Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 3 из 239

Здаецца, я губляю стабiлiзацыю. Станцыя Салярыс, я прышэлец. Прыём.

I зноў я прамаргаў важны момант - з'яўленне планеты. Яна раптоўна распасцерлася перада мной - вялiзная i пляскатая; па памерах палос на яе паверхнi я вызначыў, што знаходжуся яшчэ далекавата. А дакладней - высакавата, бо мiнуў ужо тую нябачную мяжу, пасля якой адлегласць да нябеснага цела становiцца вышынёй. Я падаў. Iмклiва падаў. Адчуваў гэта нават з заплюшчанымi вачыма. Але я адразу ж iх расплюшчваў, бо хацеў убачыць як мага больш.

Трошкi перачакаў i зноў паўтарыў выклiк. I на гэты раз не атрымаў адказу. У слухаўках залпамi паўтараўся трэск атмасферных разрадаў. Iх суправаджаў шум, такi глыбокi i нiзкi, нiбыта гэта быў голас самой планеты. Аранжавае неба ў назiральным акне зацягнулася бяльмом. Шкло стала цёмным; я мiжволi скурчыўся, абмежаваны пнеўматычнымi бандажамi, але ў наступную ж хвiлю зразумеў, што гэта хмары. Быццам здзьмухнутая ветрам, купка iх паляцела ўгору. Я шыбаваў далей, то на сонцы, то хаваючыся ў цень, капсула круцiлася вакол вертыкальнай восi, i вялiзны, нiбы распухлы, сонечны дыск мерна праплываў перед маiм тварам, з'яўляючыся з левага боку i адыходзячы ўправа. Раптоўна праз шум i трэск проста ў маё вуха ўварваўся далёкi голас:

- Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Усё ў парадку. Вы пад кантролем Станцыi. Прышэлец, я - Станцыя Салярыс. Падрыхтуйцеся да пасадкi ў момант нуль, паўтараю, падрыхтуйцеся да пасадкi ў момант нуль, увага, пачынаю.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]