Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
12 из 239
На фоне чорных хваляў, якiя крывава iльсняцца пад промнямi нiзкага сонца, ён усеўся ў крэсла, як i раней, з апушчанайгалавой, i пазiраў убок, на шпулi навiтага кабелю.
- То... нiчога не рабi.
- Каго я магу ўбачыць? Прывiд?! - раззлаваўся я.
- Разумею. Ты думаеш, што я звар'яцеў. Не. Не звар'яцеў. Я не магу табе гэта растлумачыць... пакуль што. Зрэшты, магчыма... нiчога i не здарыцца. Ва ўсякiм разе памятай. Я цябе папярэдзiў.
- Аб чым?! Што ты гаворыш?
- Трымай сябе ў руках, - Снаўт упарта даводзiў сваё. - Паводзь сябе так, нiбыта... Будзь гатовы да ўсяго. Гэта немажлiва, я ведаю. Але ты ўсё-ткi паспрабуй. Гэта адзiная парада. Iншай я не ведаю.
- Але ШТО я ўбачу!!! - я амаль крычаў. Я ледзьве стрымлiваўся, каб не схапiць яго за каўнер i не страсянуць як след. Я не мог глядзець, як ён сядзiць, уперыўшыся вачыма ў кут, са спакутаваным, спаленым на сонцы тварам i з цяжкасцю выцiскае з сябе слова за словам.
- Я не ведаю. У пэўным сэнсе гэта залежыць ад цябе.
- Галюцынацыi?
- Не. Гэта - рэальна. Не... атакуй. Памятай.
- Што ты кажаш?! - азваўся я не сваiм голасам.
- Мы не на Зямлi.
- Палiтэрыi? Але ж яны наогул не падобныя на людзей! - усклiкнуў я.
Я не ведаў, што рабiць, каб вывесцi яго з таго стану, у якiм ён знаходзiўся i ад якога стыла кроў у жылах.
- Iменна таму гэта так страшна, - прамовiў ён цiха. - Памятай: будзь асцярожны!
- Што сталася з Гiбарыянам?
Снаўт не адказаў.
- Што робiць Сарторыус?
- Прыходзь праз гадзiну.
Я павярнуўся i выйшаў. Адчыняючы дзверы, паглядзеў на яго яшчэ раз.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|