Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 238 из 239



У пачкаваннi, росце, распаўсюджваннi гэтага жыватвору, у яго рухах - у кожным паасобку i ва ўсiх разам - выяўлялася нейкая, так бы мовiць, асцярожная, але не палахлiвая наiўнасць, калi ён спрабаваў аж да самазабыцця, паспешна зведаць, ахапiць новую, нечакана сустрэтую форму i на паўдарозе вымушаны быў адступiцца, бо гэта пагражала парушэннем межаў, вызначаных таямнiчым законам. Якi неверагодны кантраст уяўляла яго някiдкая цiкаўнасць з невымернасцю, што блiшчала ад гарызонту да гарызонту. У мерным дыханнi хваляў я ўпершыню так выразна адчуваў велiканскую прысутнасць, магутную, неадольную маўклiвасць. Захоплены сузiраннем, скамянелы, я апускаўся ў недасяжныя глыбiнi i, губляючы самога сябе, злiваўся з вадкiм сляпым гiгантам. Я дараваў яму ўсё, без малейшага намагання, без слоў, без думак.

Увесь апошнi тыдзень я паводзiў сябе так прыстойна, што недаверлiва блiскучыя вочы Снаўта ў рэшце рэшт перасталi за мной сачыць. Знешне спакойны, я ўсё-такi нечага чакаў. Чаго? Вяртання яе? Як я мог? Кожны з нас ведае, што ўяўляе з сябе матэрыяльная iстота, якая падуладна законам фiзiялогii i фiзiкi, i што моц усiх нашых пачуццяў, нават аб'яднаных, не можа супрацьстаяць гэтым законам, а можа толькi ненавiдзець iх. Адвечная вера закаханых i паэтаў ва ўсемагутнасць кахання, якое перамагае смерць, стагоддзямi неадлучныя ад нас словы "finis vitae sed non amoris" ("каханне мацней за смерць") - усё гэта падман. Але гэты падман не смешны, ён не мае сэнсу.

|< Пред. 235 236 237 238 239 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]