Палеския рабинзоны :: Мавр Янка
Страница:
112 из 173
– Нам толькі забіць гэтага старога чорта ў сне, а другому мы ўдвух далі б рады, – трымаўся яшчэ Віктар.
– Яно, можа, і так, – разважаў Мірон. – А як ты заб'еш яго адразу, калі з будкі толькі ногі яго тырчаць? А калі толькі параніш, то з рэвальверамі яны нас перамогуць.
– Ты, мусіць, баішся? – папікнуў Віктар.
– Што? – пакрыўдзіўся Мірон. – У такім разе, ты добра падумай і скажы: ці так я кажу, ці не? Калі ты шчыра скажаш, што не так, тады я пайду з табою на рызыку.
– Вось каб ведаць, што рэвальвераў няма, – нерашуча прамовіў Віктар.
– Зноў кажу: яны ішлі спецыяльна, каб загубіць нас. Няўжо ж не ўзялі з сабой рэвальвера?
Віктар павінен быў згадзіцца і з гэтым.
– Падыдзем бліжэй, паглядзім.
Падкраліся, прыслухаліся, зазірнулі ўсярэдзіну. У цемры нічога не было відаць, толькі ногі высоўваліся з будана. Тут ужо і Віктар пераканаўся, што лезці ў цемры ў цесную будку нельга.
– Якая прыкрасць, – прашаптаў ён, калі адышліся. – Вораг спіць побач, і нічога нельга яму зрабіць!
– Пакуль што добра ўжо тое, што самі выратаваліся. А ў твар іх мы не забудзем і абавязкова знойдзем з дапамогай тых, каму гэта належыць.
Гэтая думка канчаткова супакоіла Віктара.
– У такім разе пойдзем і мы спаць куды-небудзь далей, – сказаў ён.
Яны адышліся, прынамсі, на кіламетр і прытуліліся пад дрэвам.
А калі на світанні зноў падкраліся да будана, бандытаў ужо не было. Не было і барсучынай скуры.
– Затое глянь, што яны нам пакінулі, – сказаў Мірон.
На зямлі засталася паперка з соллю і некалькі агрызкаў хлеба.
|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|