Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 104 из 129

Чорт! Ды да мяне будуць ахвотнікі з усёй Масквы прыходзіць, кабтолькі паглядзець на тое дзіва. Ты, Багатыроў, бачыў такое калі-небудзь?

— Ніяк не, барын.

— Ды яшчэ калі цяляты ад яго… Аддасцё?

— Бярыце, — сказаў Алесь.

Багатыроў з Алесем ішлі да паселішча, пакінуўшы ўсіх далёка за сабою.

— Чорт ведае як гэта магло здарыцца, — разводзіў рукамі сырэйнік. — Ну, добра, Шчалканаў бандзюга першы. А Сноп, а Міхайла?! Усе ж ведаюць, што гадую я іх лепей, чым усе ў Маскве. Работа такая, што без гэтага челавек не затрымаецца. І людзі ўсе свае, бо на нашу справу чужы чалавек не пойдзе. Адчайныя хлопцы, гэта так, ліхія наконт плюху камусьці адвесіць, пабіцца, канакрада, скажам, зашыбіць. Але каб разбой? Адкуль гэта?

— Яны, цяценька, з Аляксашкам Шчалканавым у карцішкі пачалі балавацца, — прагучаў раптам ззаду дзівосны мілагучны дзіцячы галасок. — Я чуў: гуляюць з нейкім Хлюстам.

Старэйшы Багатыроў пасуровеў:

— Ідзі, Паўлуша, ідзі.

Некаторы час сырэйнік ішоў моўчкі.

— Дрэнная справа.

— А што такое?

— Гэты Хлюст з Нова-Андроньеўскай. Чалавечак гнілы. Карцёжнік несумленны. Згаварыліся, відаць, дый абмішулілі хлопцаў. А потым справа вядомая: плаці грошы ці на жыццё гуляй. І вялікія, відаць, грошы, калі на разбой пайшлі. Ну. цяпер усё.

— Як усё?

— А так. Не ведаеце вы нашай басоты. Канец хлопцам. Прырэжуць іх хлюстаўскія.

Алесь ішоў моўчкі. Ён прыкідваў свае сілы. Ён, Мсціслаў, Кірдун, Кандрат Кагут — чацвёра. І на гэтым усё.

|< Пред. 102 103 104 105 106 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]