Страница:
15 из 129
І ўсё гэта пакорліва і безнаракальна, хаця б у пастанове і не было ніякага сэнсу.
Насіць вусы могуць адны ваенныя. Іншым саслоўям гэта забараняецца. Бараду дазволена насіць мужыкам, папам, стараабрадцам і асобам вольнага стану ў паважным узросце. Чыноўнік павінен галіцца. Яму, безумоўна, забараняюцца вусы і барада. Пры дасягненні ж пэўных ступеняў ён мае права насіць маленькія бакенбарды — favoris, у тым, аднак жа, выпадку, калі яму гэта прыхільна папусціць начальства. Маладым барада забаронена. Калі ж яна расце і запускаецца — гэта адзнака нігілізму і вальнадумства*.
* Усё, што апісана тут, вышэй і ніжэй — не перабольшванне, не спроба намаляваць краіну ідыётаў і не замах на лаўры Шчадрына. Я не дазволіў сабе ані слова выдумкі. Наадварот, клапоцячыся аб верагоднасці, браў толькі «сярэднія», «тыповыя», «шэрыя» факты. Жадаючых адсылаю да часопісаў «Голас мінулага», «Гістарычны веснік», «Расейскі архіў», да газет таго часу, да шматлікіх мемуараў відавочнікаў, а таксама да зборнікаў законаў, пастаноў і распараджэнняў. Вы ўпэўніцеся ў празмернай нават строгасці апавядання, здолееце знайсці шмат цікавага і для сучаснага чытача і правесці сякія-такія паралелі між апавяданнямі розных па саслоўях і пакаленнях людзей.
Алесь ненавідзеў яго за тое, што ён не ведаў і не жадаў прадбачыць будучыні, цалкам пакладаючыся ў гэтым на прароцтвы і прадраканні смярдзючага ідыёта Карэйшы*, у святасць і ўсёведанне якога бязмерна верыў.
* Карэйша Іван Якаўлевіч — славуты маскоўскі юрод, якога трымалі ў Прэабражэнскай
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|