Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 17 из 129

Недзе глыбока пад нагамі чакалі смярдзючыя завулкі, дзе людзі, як напаўздохлыя рыбы, ледзь рухаліся ў гнілой вадзе.

— Упершыню, — паўтарыў ён.

— То сцеражыцеся, — сказаў стары. — Небяспечны горад. Масква слязам не верыць. Яна, матухна, б'е з наска. Крый Божа нашаму на зуб трапіць. Асабліва калі па гандлю. Хуценька ў «яму» трапіш. Як на матыў «Блізка горада Славянска» спяваюць.

Близко Печкина трактира,

У присутственных ворот,

Есть дешевая квартира

И для всех свободный вход.

— Што ж гэта вы, дрэўлепрэпраслаўленай веры, а ў оперу ходзіце?

— Ды не хаджу я, — адмахнуўся стары. — У тракціры Фокіна чуў. Там «машына» грае. То вось у машыне адзін такі вал ёсць.

— А, уласна, чаму нам не пазнаёміцца? Загорскі Аляксандар Георгіяў.

— Гм… А я Чыўін Дзяніс Авакумавіч.

Настаў час трохі здзівіць. Алесь абыякава сказаў:

— Кругом стараабрадскае імя. Чыўё — гэта ж лыжачка са зрэзаным донцам.

Стары, сапраўды, трохі насцярожана здзівіўся:

— Праўда. Замест чарніліцы яна нашым перапісчыкам кніг. Старым пісьменствам жывем. Божым.

— А чарнілы, пэўна, фабрычныя. Толькі тоўчаную ржу дабаўляеце, божыя перапісчыкі, ды сажу.

— І камедзь, — яшчэ больш здзівіўся Чыўін.

І раптам нехта нібы распусціў на ягоным твары зморшчыны. Яны абмякнулі.

— А Дзяніс — ад выгарэцкіх Дзянісавых*. А Авакум — вядома ад каго.

* Браты Дзянісавы — заснавальнікі стараверскай «беспапоўскай» пустошы на Выгазеры.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]