Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 19 из 129



Калі ён не вытрымаў і зірнуў назад, Алесь убачыў у вачах Кірдуна дрэнна схаваны жах. Фурман азірнуўся таксама. Чыўін ускінуў на Алеся вочкі:

— Нашто? Часам не на разбой?

— Пяцьсот стрэльбаў на разбой? — усміхнуўся Алесь. — Ды шабляў столькі ж, ды нажы, ды іншы тавар? Кіньце. Ды яшчэ вось у надоешняга купца тры тысячы штук паркалю куплю, ды люстэркаў, ды караляў.

— Мяняць? — здагадаўся Чыўін. — Куды? Да самаедаў, далган, айнаў?

— Трымай далей, — сказаў Алесь. — У Афрыку.

— Гэта да мурынаў?

— Но.

Фурман пакруціў галавою.

— Ды нашто вам, — сказаў старавер. — Хто там гандляваў?

— А я не гандляр. Мне дужа скучыла на месцы сядзець. Я хачу туды, дзе ніводны хрысціянін не хадзіў. Буду мяняць сёе-тое, падарункі рабіць дзікім людзям. А каб не напалі — найму людзей, зброю ім дам.

— Гэта вас бес водзіць, — сказаў Дзяніс Авакумавіч. — Самушчэнне непаседлівае.

— А вашы людзі краіну Белазер'е шукалі?

— Яны былі «ўзыскуюшчыя града».

— Гэх, бацька, адкуль ты ведаеш, якога града «ўзыскую» я? Душа не на месцы. Не магу, каб так, як было.

— То тады яшчэ горш. З тлушчу. У нас тут было. У Веташнім радзе малебен быў. І вось пасля набажэнства шэсць нашых купцоў ды адзін грузін выпілі ў тракціры Бубнава, а потым за Цвярскую заставу, у «Стрэльну», паехалі. Ну і напіліся там да бессвядомасці, да быдлячага стану. І вырашылі адразу ж ехаць у тую саму тваю Афрыку, паляваць на кракадзілаў.

|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]