Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 22 из 129

Марцін паабяцаў выправіцца, але потымадмовіўся. Тады яго анафематствавалі і адаслалі ў Царград, дзе патрыярх Лука сваяка свайго спаліў.

…Стараабрадцы спіску дзяянняў не паверылі і папрасілі памацаць арыгінал. Піцірым звярнуўся да цара, і Пётр неадкладна прыслаў арыгінал кнігі: «Чытайце, ведайце, што царква не адышла ад грэцкіх канонаў», «врачуйцеся, расколам недугуюшчыя».

Арыгінал «дзяянняў» аказаўся грубай падробкай. Раскольнікі (а галоўным чынам браты Дзянісавы) аддалі яго на знішчальную крытыку. Сінод вымушаны быў адабраць кнігу, запячатаць і схаваць назаўсёды ў сінадальную бібліятэку.

— Ну, — стары падаўся наперад, як сабака на стойцы.

— Праўда, — сказаў Алесь. — Так аб іх і пісалі тады: «Книга в полдесць, на пергамине писанная, плеснию аки сединою красящаяся и на многих местах молием изъядена, древним белорусским характером писанная».

— Ну? — стары схіліў галаву, нібы чакаў.

— Э-эх, стары. Звалілі гэта на беларусаў, няхай сабе і на «древних». Мана гэта, хлусня. Ты што, не ведаеш, што гэта падробка? Што яна ўся фальшывая, як гусліцкія грошы?

Стары сумеўся. Фальшывыя грошы ў Гусліцах, пад Масквой, рабілі не хто іншы, як стараверы.

— То ж бо, — сказаў Алесь. — Патрэбна было, вось і падрабілі, нягледзячы на тое, што бацькі царквы. Ведалі, што Беларусь — захавальніца старой кнігі, што «беларускай кнізе» павераць. Падрабіць падрабілі, а мовы беларускай старажытнай не ведалі, таму і папаліся. А каб ведалі, ляжала б старая вера, лапкі задзёршы.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]