Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 43 из 129



Невядома, ці ўспамінала гэтая «бай» грозныя паходы на Нубію і Лівію, разгром Фінікіі, палонных, што гоняць за калясніцамі і тысячамі прыносяць у ахвяру.

Фараон проста паказваў небу аблічча, і на ягоную скуру, колеру пірага, абсынанага сухарамі, на ягоную былую веліч, церушыўся і церушыўся з неба мокры маскоўскі снег.

І як працверажэнне, ішоў сярэдзінай вуліцы сімвал імперскага парадку, здаравіла-будачнік са сталом на галаве*.

* Паліцмайстар Агароў загадаў, каб у кожнай будцы ляжала на стале кніга. Квартальны, робячы начны абход, павінен быў распісацца ў кожнага булачніка. Квартальныя, аднак, абходаў не рабілі, а ўначы — спалі. Булачнікі раніцай самі прыносілі ім кнігі ў акалодак для подпісу. Зведаўшы гэта, Агароў загадаў: будачныя кнігі прыпячатаць да сталоў… Пасля гэтага будачнікі кожную раніцу рабілі тое, што апісана вышэй: неслі ў акалодак, разам з кнігамі, і сталы.

Пёр — аж пар курэў над плячыма.

— Дзікунства наша, дзікасць, — уздыхнуў Чыўін. — Губернатарскі дом — у тры паверхі. Шыльды ля яго — «Мадрыд», «Дрэздэн», «Луўр». А як былі фофаны — так і засталіся. Сталы на галовах носім… Вось, Аляксандар Георгіевіч, якое наша прасвяшчэнне. Мы, на Рагожскай, хаця не пнемся ў новае: ведаем, старымі запаветамі жывем. А тут, з-пад сурдута, дзікасць лезе. Вось хаця б нядаўна… з'явіўся на Краснай плошчы Міхаіл архангел*.

* Сапраўдны факт (глядзі ўспаміны І.А.Слонава «З жыцця гандлёвай Масквы», «Гістарычны веснік», 1913, No.11-12).

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]