Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 52 из 129



А стары ўсміхнуўся:

— Дык ты, калі наконт тайніцкіх надумаеш, — прыходзь.

Калі яны выходзілі — у спіну ім зноў грымела «сіцэ-абіе-ізыдох…».

Чыўін з сумненнем круціў галавою:

— Не лезці б нам у тую дзірку. Бубнаўскі тракцір — страхоцце. А тут яшчэ гэты Іюдавіч з ягонымі тракцірнымі ўцехамі.

— Рызыкнем, Авакумыч, цікава.

— Ну й што ж, — уздыхнуў стары. — Давай рызыкнем. Толькі з сабою Макара возьмем.

— Што гэта ён сказаў? — спытаў Алесь. — Ну ясна, «начотчык» гэта ён сам… «Флейты ад кіслай воўны»— салдацкія стрэльбы.

— А «прыкалоць» — гэта прадаць. А «ер-ведзі-он» — гэта па два рублі дзевяноста восем капеечак стрэльба. Танна! Ды, уласна кажучы, куды яны іх прададуць? Як армію рабавалі, то нахапалі ўсяго, нават і непатрэбнага, па прагнасці сваёй.

У галерэі стаяў шум. Прыказчыкі давалі таску суседскаму хлопчыку-навічку, цягалі яго за валасы. Відаць, свае прыказчыкі паслалі хлопца да суседзяў «купіць на дзве капейкі парасячага віску», і той, неабазнаны ў гасцінадворскіх жартах, пайшоў і вось цяпер вішчэў, як парсюк.

— Не трэба, — спыніў Чыўін Алеся. — Лепей вы яму не зробіце. Тут ужо заўсёды так. Мяшчаноту ды купцоў нашых — вешаць трэба. Злы народ — вой, нялітасцівы. Вось хоць бы кулачныя бойкі. На Маскве-рацэ, на лёдзе, або ў Прэабражэнскім як фабрычныя з Котаўскіх, Балашоўскіх ды Носаўскіх фабрык б'юцца.

— Гэта і ў нас ёсць. Чаму не?

— Ёсць, ды не так. Мне веткінскія казалі. У вас гэта «з бацу», каб пагрэцца. Ды ў рукавіцах.

|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]