Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 53 из 129

А ў нас носаўскія «суконшчыкі»супраць гучкоўскіх «хустачнікаў». Ды загадзя, за тыдзень абмяркуюць. Ды з кожнага боку тысячы па дзве чалавек. Вайна! А правіла адно: «не бі ляжачага» ды «закладачніка» — бі да паўсмерці, хаця і свой». «А «закладка» — кавалак свінцу з завостраным канцом, каб канец з кулака тырчаў. Ды гэтым канцом — у скронь. І вось, скажы ты, як спаймаюць такога, то нават свае б'юць да смерці. І ўсё адно дзесяткамі такое сцерво знаходзіцца… Ну і ясна. У апошняй такой бойцы дзесяць на самай справе забітых, дваццаць — да паўсмерці ды трыццаць два — скалечаныя да непазнавальнасці. Гэта ўжо не кажучы аб сківіцах, вачах ды зубах.

…У Бубнаўскі тракцір пайшлі пехатою, кінуўшы Кірдуна на козлах. Чыўін усё яшчэ бурчаў:

— А заб'юць каторага смерцю храбрых на Бажанінаўскай вуліцы — на фабрыцы заўтра новы Сідар знаходзіцца. І паліцыя гэтым не цікавіцца, і гаспадары маўчаць: нашто ім на сваю завядзенію гэткую мараль пушчаць. Прыстаў лефортаўскі, Шышкоў, паспрабаваў быў іх разганяць, то ў астатнія дні яны — авечкі: хвашчы, калі ласка, хочаш, то нават порткі сам здыму, а тут палезлі на пралетку. «Бі яго!» А пры Шышкове фурман ды мушкецёр — от і ўся табе баталія. Шчасце, што фурман знайшоў ход. Устаў на козлах: «Бацюхны, пажар!» А мушкецёр здагадаўся: «Унь! Носаўская фабрыка гарыць!» Тыя глядзяць, а фурман — па конях! Ды пару чалавек — пугай! Ды некалькіх стапталі. Так і вырваліся.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]