Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 56 из 129

І, аднак, ён ведаў, што сядзець ціха — нельга. Усе яны ведалі, што ідуць на смяротную небяспеку. Ведалі так добра, што ў душы не спадзяваліся на тое, што ўсе выйдуць адсюль жывыя. Так было трэба, падставіць пад удар свае галовы, каб потым шматлікія сябры не падстаўлялі свае галовы пад кулі, не гінулі безабаронныя.

— Госпадзі, Госпадзі, — божкаў Чыўін. — Вось табе на. Грэх які на душу ўзяў, акаянны. Да смертазабойства дайшоў. Цяпер замаліць — не замоліш.

Макара прарвала:

— Кінь ты божкаць. Грэх мне яшчэ знайшоў. За поскудзь гэткую, за гніду… Ды яшчэ Бог табе за тое смертазабойства «дзякуй» скажа… Сто грахоў скіне, як за змяю… А во гэта адтуль чалавек ідзе… Гэй, барада, чаго гэта за «месцамі» народ крычыць?

— А чорт яго ведае. Купца нейкага свае памялі. Кажуць, два рабры і ключыца хрупнулі. Павезлі ў градскую.

— За што гэта яго?

— За харошыя, пэўна, справы. Відаць, было нешта на душы, бо проста так, з ляпу, падышоў ды шмякнуў. Кажуць, замаскварэцкіх лаяў. З таганскіх, відаць, купец-та. Яшчэ трохі — дух выбіў бы.

Пайшлі. Некаторы час Чыўін зітхаў з палёгкаю: абышлося, не папусціў Пан Бог, дзякуй яму. А Макар глядзеў-глядзеў на рагожскага купца ды раптам і засмяяўся:

— Ну і жох ты, Дзяніс Авакумыч. З самім царом табе ездзіць прыстала. Я-ак ты яго! Я і апамятацца не паспеў — ляжыць. Ну і спрытняга.

Чыўін толькі крэкнуў, але і па ім было відаць: адлягло ад душы.

…Жанчына, аднак, не прыйшла да гасцініцы.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]