Дзённик (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
2 из 26
Ад дрэннай яды (i тае вельмi мала) я апошнiм часам аслабеў.
4-га лiпеня 1944 г.
Учора нашы забралi Менск. Нямецкая навалач прэ з Беларусi на ўсе застаўкi. З гэтае прычыны ўчора ўвечары сабралiся: я, Цiмох Крысько2, Алеся Александровiч3. Больш нiкога няма, усе нашы ў Гомелi. Я выпiў добрую шклянку вiна, гэта ўпершыню пасля хваробы. I нiчога. Дзякуй богу, я здаравею. Учора ўночы паведамiлi ў зводцы, што ўзялi Цiмкавiчы, Вялiкую Раёўку, Жавалкi... Родныя мае мясцiны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогi, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якiя я калi-небудзь пiсаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае. Пiшучы пра Скiп'ёўскае Пераброддзе, я думаю пра Скiп'ёва каля Цiмкавiч, памiж лясамi Скiп'ёўшчынай i Лiхадзёўшчынай, мiлае малое Селiшча, хараством якога заўсёды захаплялася мая мацi нябожчыца.
5 лiпеня 1944 г.
Яшчэ няма шасцi гадзiн. Толькi што званiлi з радыё. Ледзьве адпрасiўся, каб не пiсаць сёння, а няхай ужо хоць заўтра пра заняцце нашымi Баранавiчаў. Жаночы голас быў упарты i непадатлiвы. Значыцца, Баранавiчы, вiдаць, ужо забраны. Раз перадача для загранiцы, то трэба напiсаць аб беларускай нацыянальнай трагедыi, рэшткi старых нямецкiх акопаў, былой польскай гранiцы.
Учора заходзiў Гутараў4 пытацца, што iм рабiць: яны пiшуць нейкi дослед аб Я.Купалу, а "Клiч да беларускага народа"5 i выступленне на першым беларускiм радыёмiтынгу з Казанi зiмой 1941 г. пiсаў Купалу я. Баўдзей6 так проста i ставiць справу, а iншыя не ведаюць, што зрабiць: мне цi Купалу аддаць гэтыя тэксты.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|