Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 36 из 92

Яна прыгажэйшая за ўсiх мам, якiя толькi ёсць на свеце, але яна не пакрыўдзiцца, што я намалявала яе непрыгожай. Цяпер, на выпадак, калi ты забудзеш, я намалявала збоку i тую дзiду, якая патрэбна тату. На самай справе яна ўсярэдзiне, але ты пакажы карцiнку маме, i мама дасць табе гэтую дзiду. Я намалявала, як яна ўзняла рукi, бо я ведаю, што яна будзе рада бачыць цябе... Прыгожая карцiнка, праўда? Ты добра зразумеў цi мне растлумачыць яшчэ раз?

Незнаёмы (а ён быў цяварац) паглядзеў на карцiнку i закiваў галавою. Ён сказаў сам сабе: "Калi я не прывяду племя гэтага вялiкага правадыра яму на падмогу, яго заб'юць ворагi, якiя падкрадваюцца з дзiдамi з усiх бакоў. Цяпер я разумею, чаму вялiкi правадыр прыкiнуўся, нiбыта не звяртае на мяне ўвагi. Ён баiцца, што ворагi прытаiлiся ў кустах i што яны ўбачаць, як ён дае мне даручэннi. Таму ён адвярнуўся i даў магчымасць мудраму i дзiвоснаму дзiцяцi намаляваць гэтую страшную карцiнку, каб я зразумеў, у якой бядзе ён апынуўся. Я пайду i прывяду яму на выручку ўсё яго племя".

Ён нават не папытаўся ў Тафi дарогi, а рынуўся, як вецер, у кусты з бяростай у руцэ. А Тафi села сабе на беразе, вельмi задаволеная.

- Што гэта ты рабiла, Тафi? - спытаў Цегумай.

Ён адрамантаваў дзiду i цяпер асцярожна памахваў ёю ўправа i ўлева.

- Гэта мой сакрэт, любенькi татачка, - адказала Тафi. - Калi ты не будзеш распытваць мяне, ты хутка даведаешся, у чым справа, i гэта вельмi цябе здзiвiць. Ты не можаш сабе ўявiць, якi гэта будзе сюрпрыз для цябе! Паабяцай мне, што ты будзеш рады.

|< Пред. 34 35 36 37 38 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]