Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
37 из 92
- Добра, - сказаў Цегумай i ўзяўся лавiць рыбу.
Незнаёмы (цi ведаеш ты, што ён быў цяварац?) усё бег i бег з карцiнкай у руках i прабег некалькi мiляў i раптам зусiм выпадкова натрапiў на Цешумай Тэвiндра. Яна стаяла каля ўвахода ў пячору i пляткарыла з дагiстарычнымi дамамi, якiя прыйшлi да яе ў госцi на дагiстарычнае снеданне.
Тафi была вельмi падобная на Цешумай, асаблiва вачамi i верхняй часткай твару, таму Незнаёмы - сама сапраўдны цяварац - пачцiва ўсмiхнуўся i ўручыў Цешумай бяросту. Ён гэтак хутка бег па балоце, што засопся, а ногi ў яго былi паабдзiраны калючым цярноўнiкам, але ён усё яшчэ стараўся быць ветлiвым.
Як толькi Цешумай зiрнула на карцiнку, яна заверашчала i рынулася на Незнаёмага. Астатнiя дагiстарычныя дамы разам павалiлi яго на зямлю i ўсе шасцёра ўселiся на яго ў радок, а Цешумай узялася выскубваць у яго з галавы цэлыя жмуты валасоў.
- Усё зусiм зразумела i проста, - сказала яна. - Гэты незнаёмы мужчына праткнуў майго Цегумая дзiдай i гэтак напужаў Тафi, што ў яе валасы сталi дыбам. Але гэтага яму было мала, i ён прынёс мне страшную карцiнку, каб пахвалiцца сваiмi злачынствамi. Глядзiце, - i яна паказала карцiнку ўсiм дагiстарычным дамам, што цярплiва сядзелi на Незнаёмым, - вось мой Цегумай, у яго зламаная рука. Вось дзiда, якую ўваткнулi яму ў спiну, а вось чалавек, якi збiраецца кiнуць у Цегумая дзiду, а вось другi чалавек, якi кiдае ў яго дзiду з пячоры.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|