Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 38 из 92

А вось тут цэлая шайка лiхадзеяў (Тафi намалявала баброў, але яны былi больш падобныя на людзей) падкрадваецца ззаду да Цегумая... Усё гэта жахлiва, жахлiва!

- Жахлiва! - згадзiлiся дагiстарычныя дамы i выпэцкалi Незнаёмаму ўсю галаву граззю (што вельмi здзiвiла яго) i загрукалi ў баявы барабан.

I на стук барабана прыйшлi ўсе правадыры цегумайскага племенi з усiмi сваiмi гетманамi, даламанамi, негусамi. За iмi крочылi прарокi, знахары, жрацы, шаманы, бонзы - i ўсе яны ў адзiн голас парашылi: адсячы Незнаёмаму галаву, але хай ён спачатку завядзе iх да ракi i пакажа, куды ён схаваў няшчасную Тафi.

Мiж тым Незнаёмы (хоць ён i быў цяварац) вельмi моцна ўзлаваўся на дамаў. Яны панабiвалi яму ў валасы камякоў гразi, яны правалаклi яго па вострых камянях, шасцёра з iх доўга сядзелi на iм; яны бiлi i малацiлi яго так, што ён ледзьве дыхаў, i хоць iхняя мова была яму незразумелая, няцяжка было здагадацца, што яны лаюць яго сама брыдкай лаянкай. I ўсё-такi ён не сказаў нiводнага слова, а калi сабралася цегумайскае племя, ён павёў гэтых людзей да ракi Вагай, i там яны ўбачылi Тафi. Яна сядзела i пляла вянок са стакротак, а бацька яе Цегумай цэлiўся дзiдай, якую яму ўжо ўдалося адрамантаваць, у невялiкага карпа, што плыў у рацэ.

- Хутка ж ты вярнуўся! - усклiкнула Тафi. - Але чаму ты прывёў з сабою гэтулькi народу? Татачка, вось мой сюрпрыз. Праўда, ты здзiўлены?

- Вельмi, - сказаў Цегумай. - Але ўсё маё сённяшняе паляванне прапала. Чаго, чаго, растлумач мне, збеглася сюды ўсё наша слаўнае племя?

I сапраўды, усё племя было тут. Наперадзе крочыла Цешумай Тэвiндра з усiмi сваiмi суседкамi.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]