Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
39 из 92
Яны моцна трымалi Незнаёмага, валасы якога былi густа запэцканы граззю (хоць ён i быў цява рац). За iмi iшоў галоўны правадыр са сваiм намеснiкам, потым мiнiстры i памочнiкi правадыра (узброеныя да самых зубоў), гетманы, сотнiкi, негусы, ваяводы са сваiмi тылавымi атрадамi (таксама ўзброеныя да зубоў). А за iмi бегла ўсё племя з такiм страшэнным лямантам, якi распудзiў усю рыбу ў рацэ на дваццаць кiламетраў - не менш.
Гэта вельмi раззлавала Цегумая, i ён аблаяў усiх, хто прыбег да ракi, сама непрыстойнымi дагiстарычнымi словамi.
Тут Цешумай Тэвiндра падбегла да Тафi i давай цалаваць яе, абдымаць ды песцiць. Але галоўны правадыр цегумайскага племенi схапiў Цегумая за пёры, што тырчалi ў яго ў валасах, i затрос яго з шалёнай лютасцю.
- Гавары! Гавары! Гавары! - закрычала ўсё цегумайскае племя.
- Што за лухта! - сказаў Цегумай. - Пакiньце мае пёры ў спакоi. I чаму гэта так: варта чалавеку зламаць на паляваннi дзiду, як на яго адразу накiдваецца ўсё племя i пачынае дубасiць! I хто вам даў права лезцi не ў свае справы?
- А ты так i не прынёс татаву чорную дзiду! - сказала Тафi. - I што гэта вы робiце з маiм мiлым Незнаёмым?
То два чалавекi, то тры, а то i цэлы дзесятак падбягалi да Незнаёмага i бiлi яго, так што ў таго ўрэшце вочы на лоб палезлi. Ён не мог i слова вымавiць i моўчкi паказваў на Тафi.
- Дарагi мой, а дзе ж лiхадзеi, што праткнулi цябе вострымi дзiдамi? спытала Цешумай.
- Нiякiх тут не было лiхадзеяў! - адказаў Цегумай.
|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|