Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 40 из 92

- Адзiны чалавек, каго я сёння бачыў, вунь той няшчасны, якога вы б'яце зараз. Цi не звар'яцела ты, о цегумайскае племя?

- Ён прынёс нам страшную карцiнку, - адказаў галоўны правадыр. - На карцiнцы ты ўвесь з галавы да пят утыканы дзiдамi.

Тут загаварыла Тафi:

- М... м... м... Шчыра кажучы... гэта я дала яму карцiнку...

Ёй было дужа няёмка.

- Ты?! - закрычала ўсё цегумайскае племя. Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за-тое-што-яна-такая-гарэзн

iца?! Ты?!

- Тафi, любенькая! Баюся, нам з табою зараз давядзецца даволi крута... прамовiў Цегумай i абняў яе, i таму яна адразу перастала баяцца ворагаў.

- Гавары! Гавары! Гавары! - сказаў галоўны правадыр цегумайскага племенi i заскакаў на адной назе.

- Я хацела, каб Незнаёмы прынёс сюды татаву дзiду, от я i намалявала дзiду, - растлумачыла Тафi. - Яна адна, але я намалявала яе тры разы, каб Незнаёмы не забыўся пра яе. А калi выйшла так, быццам яна пратыкае тату спiну, дык гэта ўсё таму, што кавалачак бяросты вельмi маленькi i на iм не хапае месца. А тыя фiгуркi, якiя мама называе лiхадзеямi, гэта проста мае бабры. Я намалявала iх таму, што трэба ж было паказаць Незнаёмаму, што ён павiнен пайсцi па балоце! I я намалявала маму каля ўвахода ў пячору. Яна стаiць i ўсмiхаецца Незнаёмаму, бо ён гэтакi мiлы i добры. А вы... дурнейшых за вас няма на ўсiм свеце! ён жа мiлы i добры, навошта ж вы выпэцкалi яму галаву граззю? Памыйце яго зараз жа!

Пасля гэтага ўсе вельмi доўга маўчалi. Нiхто не вымавiў нi слова. Нарэшце галоўны правадыр засмяяўся.

|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]