Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 41 из 92

Потым засмяяўся Незнаёмы (а ён быў, як ты ведаеш, цяварац); потым засмяяўся Цегумай, ды так моцна смяяўся, што не мог устаяць на нагах; потым засмяялася ўсё цегумайскае племя, яно смяялася доўга i гучна.

Потым галоўны правадыр цегумайскага племенi пракрычаў, прагаварыў i праспяваў:

- О, Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за-тое-што-ты-такая-гарэзнi

ца, ты зрабiла вялiкае адкрыццё!

- Нiякага адкрыцця я не хацела рабiць, - адказала Тафi. - Я проста хацела, каб сюды прынеслi татаву чорную дзiду.

- Усё адно! Гэта - вялiкае адкрыццё, i прыйдзе дзень, калi людзi назавуць яго ўменнем пiсаць. Пакуль што замест пiсем мы будзем пасылаць адзiн аднаму карцiнкi, а ў карцiнках - вы самi гэта бачылi - не заўсёды можна разабрацца, што да чаго. Iншы раз выходзiць сама дзiкая блытанiна. Але прыйдзе час, о дзiця цегумайскага племенi, калi мы прыдумаем лiтары i навучымся з дапамогай лiтараў чытаць i пiсаць - i тады ў нас ужо не будзе памылак. I няхай дагiстарычныя дамы змыюць гразь з галавы Незнаёмага.

- От будзе добра! - сказала Тафi. - Бо цяпер вы прынеслi сюды на бераг усе дзiды, якiя толькi ёсць у цегумайскага племенi, але забылiся прынесцi адну-адзiную - чорную дзiду майго таты!

Тады галоўны правадыр цегумайскага племенi пракрычаў, прагаварыў i праспяваў:

- Наступны раз, як прыйдзе табе ў галаву напiсаць пiсьмо ў выглядзе карцiнкi, пашлi з гэтым пiсьмом чалавека, якi ўмее гаварыць па-нашаму, i той чалавек растлумачыць усё, што ты хочаш сказаць у пiсьме.

|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]