Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 42 из 92

А не, дык ты сама бачыш, якiя могуць выйсцi непрыемнасцi для ўсяго цегумайскага племенi, ды i Незнаёмаму часам давядзецца нялёгка.

Пасля гэтага цегумайскае племя прыняло ў сваю суполку Незнаёмага (хоць ён быў сапраўдны цяварац). Племя ўсынавiла яго, бо ён аказаўся бездакорным джэнтльменам i не скандалiў, калi дагiстарычныя дамы абляпiлi ўсю яго галаву граззю. Але з таго дня i да сённяшняга (i, па-мойму, гэта ўсё праз Тафi) не дужа многа знойдзецца на свеце такiх маленькiх дзяўчынак, якiя любяць вучыцца чытаць i пiсаць. Iм больш падабаецца маляваць карцiнкi i цiхенька гуляць дзе-небудзь непадалёку ад таты - гэтак як Тафi.

КОТ, ЯКI ГУЛЯЎ САМ САБОЮ

Слухай, мой мiлы хлопчык, слухай, удумвайся, разумей, бо гэта здарылася, бо гэта адбылося, бо гэта было яшчэ ў той далёкi час, калi Ручныя Жывёлы былi Жывёламi Дзiкiмi.

Сабака быў дзiкi, i Конь быў дзiкi, i Карова была дзiкая, i Авечка была дзiкая, i Свiння была дзiкая - i ўсе яны былi дзiкiя-дзiкiя i дзiка блукалi па Мокрых i Дзiкiх Лясах.

Але сама дзiкiм быў Дзiкi Кот - ён бадзяўся дзе ўздумаецца i гуляў сам сабою.

Чалавек, зразумела, быў таксама дзiкi, страшэнна дзiкi, жахлiва дзiкi. I нiколi б яму не зрабiцца ручным, каб не Жанчына. Гэта яна сказала яму - пры першай сустрэчы, - што ёй не падабаецца яго дзiкае жыццё. Яна хутка адшукала яму для жылля ўтульную, сухую Пячору, бо спаць у Пячоры было куды лепш, чым валяцца пад адкрытым небам на кучы сырога лiсця. Яна пасыпала падлогу чыстым пясочкам i расклала ў глыбiнi Пячоры добрае вогнiшча.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]