Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 43 из 92



Потым яна павесiла каля ўвахода ў Пячору шкуру Дзiкага Каня хвастом унiз i сказала Мужчыне:

- Выцiрай, любы, ногi, як будзеш уваходзiць: цяпер у нас, бачыш, гаспадарка.

У гэты вечар, мой мiлы хлопчык, яны вячэралi дзiкай авечкай, засмажанай на распаленых камянях, прыпраўленай дзiкiм часнаком i дзiкiм перцам. Потым яны з'елi дзiкую качку, начыненую дзiкiм рысам, дзiкай травою i дзiкiмi яблыкамi; потым храсточкi дзiкiх быкоў; потым дзiкiя вiшнi i дзiкiя гранаты. Потым Мужчына, вельмi шчаслiвы, пайшоў i заснуў каля агню, а Жанчына села чараваць: яна распусцiла валасы, узяла плечавую барановую костку, вельмi плоскую i вельмi гладкую, i пачала пiльна ўглядацца ў разводы, якiя праходзiлi па костцы. Потым яна падкiнула дроў у агонь i зацягнула песню. Гэта было Першае ў свеце Чараўнiцтва, Першая Чараўнiчая Песня.

I сабралiся ў Мокрым i Дзiкiм Лесе ўсе Дзiкiя Звяры; збiлiся ў адзiн статак i глядзелi на святло агню, не ведаючы, што гэта такое.

Але вось тупнуў нагой Дзiкi Конь i дзiка сказаў:

- О мае Прыяцелi! О мае Непрыяцелi! Чуе сэрца маё: не на дабро засвяцiлi Мужчына i Жанчына ў вялiкай Пячоры вялiкi агонь. Не, гэта не на дабро!

Дзiкi Сабака задраў дзiкi нос, панюхаў, як пахне смажаная баранiна, i дзiка сказаў:

- Пайду пагляджу, а потым раскажу. Мне здаецца, што там не так ужо дрэнна. Кот, хадзем са мною!

- Ну не, - адказаў Кот. - Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца i гуляю сам сабою.

- Ну, тады я табе не таварыш, - сказаў Дзiкi Сабака i трушком пабег да Пячоры.

|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]